Буслы глядзяцца у азёры празрыстыя.
Белая, вольная, думкамі чыстая.
Ты працавітая, ты хлебасольная,
Цёплай пяшчотай душэўнай напоўнена.
У цэнтры Еўропы між Польшчай і Руссю
Клічуць ўсе край лясоў Беларуссю.
Паміж Літвою ты і Украінаю,
Не параўнаць цябе з іншай краінаю!
Нівы прасторныя, пушчы бясконцыя,
Сціплым і добрым народам ты моцная.
Люблю цябе шчыра, табой ганаруся
Радзімай прыгожай, маёй Беларуссю!